БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцы: Падчас нядзельных маршаў 22 лістапада затрымана каля 400 чалавек

23.11.2020 / 07:37

Nashaniva.by

Падчас нядзельных маршаў у Мінску і іншых гарадах затрымана некалькі сотняў людзей. Праваабаронцам «Вясны» на гэты момант вядомыя 374 прозвішчы. У «Спісах Акрэсціна» пазначаны 437 прозвішчаў.

На акцыі пратэсту выйшлі дзясяткі тысяч людзей у сотнях лакацый Мінска. Прыкладна ў дзясятку кварталаў колькасць дэманстрантаў перавышала тысячу. Акцыі пратэсту адбыліся таксама ў абласных цэнтрах і некаторых гарадах.

Агульная лічба затрыманых за час пратэстаў перасягнула парог 30 тысяч чалавек. (Па стане на вечар суботы іх было 29 940. З затрыманымі ў нядзелю — больш як 30 350.)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула