БЕЛ Ł РУС

У Гродне марш пенсіянераў прайшоў пад бел-чырвона-белымі парасонамі. Нікога не затрымалі

23.11.2020 / 15:28

Nashaniva.com

Каля 30 пенсіянераў сабраліся ўдзень у парку Жылібера, адтуль пад чырвона-белымі парасонамі прайшлі ўздоўж усёй вуліцы Сацыялістычнай. Некаторыя ішлі з кавенькамі. Скандавалі «Жыве Беларусь». Цягам усёй дарогі іх суправаджалі 4 міліцыянты. Затрыманняў не было відаць, піша «Радыё Свабода».

У сярэдзіне шэсця побач з пенсіянерамі спыніўся аўтамабіль, адкуль выйшаў экс-міністр унутраных спраў, а сёння памочнік Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, пачаў абурацца, чаго яны тут ходзяць, але потым з'ехаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула