БЕЛ Ł РУС

У Мінск дадаткова паставяць тры тысячы доз папулярнай французскай вакцыны ад грыпу

24.11.2020 / 15:19

Nashaniva.com

Самалёт з вакцынамі «Ваксігрып Тэтра» вылятае з Францыі ў Беларусь 27 лістапада, паведаміла Мінск-Навінам галоўны санітарны доктар Мінска Святлана Ярмак.

Па яе словах, для медыцынскіх устаноў сталіцы замоўлена каля 3 тыс. доз вакцыны. Зрабіць прышчэпку гэтай чатырохвалентнай вакцынай можна будзе не толькі ў дзяржаўных установах аховы здароўя, але і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах. Натуральна, платна.

Вакцына была ў медцэнтрах у пачатку кастрычніка, аднак скончылася літаральна за лічаныя дні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула