БЕЛ Ł РУС

У пятнiцу прыпячэ да +28, а ў выхадныя зноў дажджы

18.05.2009 / 12:44

Nashaniva.com

абноўлена

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 20—24 траўня.

Мальдывы, фота telegraph.co.uk

Паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Людмiла Парашчук.

У сераду па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Тэмпература ўначы ў аўторак—сераду 4—10, удзень 17—24.

У чацвер дажджы цалкам спыняцца, толькi на поўначы магчымы кароткачасовы дождж. Тэмпература ўначы 7—13, удзень 19—25, па поўднi да 27.

У пятнiцу на большай частцы краiны пройдуць кароткачасовыя навальнiчныя дажджы. Удзень чакаецца шквалiстае ўзмацненне ветру.

Уначы 10—16, удзень 19—24, па паўднёвым ўсходзе да 28 градусаў.

***

У выхадныя надвор'е зноў сапсуецца.

Тэмпература паветра ў суботу ўдзень 13—20, уначы — ад 7 да 16. Удзень дождж. У нядзелю дажджоў стане менш. Уначы 5—11, удзень 13—25.

Звязда

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула