БЕЛ Ł РУС

З'явілася відэа з буса сілавікоў падчас дэманстрацыі: «Яны развярнуліся на нас! Хлопцы, сыходзім!»

28.11.2020 / 11:35

Nashaniva.com

Суполка @By_pol апублікавала новае відэа, знятае ўнутры машыны сілавікоў. Яно запісанае падчас Партызанскага маршу, калі натоўп упёрся ў «Рубеж», развярнуўся і пайшоў у бок цэнтра. Да калоны кінуліся бусы з сілавікамі, у іх прыляцела з горкі некалькі камняў ці каштанаў (былі розныя сведчанні).

Гэта выклікала паніку ў бусе: «Яны развярнуліся на нас! Хлопцы, сыходзім!», «Паша, гранаты, гатоўнасць!», «Камяні, камяні, камяні! Атака! Давай па іх *бану!», «Атака, прыём! Нас зараз расстраляюць! Партызанскі, 77, ідзі мне на дапамогу! Ідзі мне на дапамогу, Партызанскі, 77! Давай хутка!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула