БЕЛ Ł РУС

Каардынацыйная рада: Інфармацыі пра вызваленне Бабарыкі няма

29.11.2020 / 13:54

Nashaniva.com

Каардынацыйная рада не валодае інфармацыяй аб магчымым вызваленні Віктара Бабарыкі з СІЗА Камітэта дзяржбяспекі. Пра гэта паведаміў у нядзелю прадстаўнік КР Іван Краўцоў у тэлеграм-канале прэс-службы рады.

«У нас такой інфармацыі няма», — адзначыў прадстаўнік КР. Таксама дачка Віктара Бабарыка Марыя заявіла Tut.by, што па справе яе бацькі, «на жаль, няма ніякіх навін».

Раней Павел Латушка заявіў аб з'яўленні інфармацыі аб тым, што «Віктар Дзмітрыевіч [Бабарыка] ўжо знаходзіцца на свабодзе». «Яна не пацвердзілася па розных каналах, хоць хто яго ведае. Магчыма, у найбліжэйшы час яна пацвердзіцца, бо цяпер Лукашэнка нібыта адстойвае пазіцыю, па нашых інсайдах, пра тое, каб Віктар Дзмітрыевіч з'ехаў на Кіпр разам са сваім сынам. І гэта будзе ўмовай вызвалення», — сказаў Латушка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула