БЕЛ Ł РУС

Сёння зноў затрымалі актрысу з фільма «Купала» Алену Гіронак

29.11.2020 / 18:26

Nashaniva.com

Сёння зноў была затрыманая актрыса Алена Гіронак (Пабягаева), выканаўца галоўнай жаночай ролі ў фільме «Купала».

Доўгі час яна працуе ў Тэатры-студыі кінаакцёра, агучвала Бусліка ў «Калыханцы».

Раней яе затрымлівалі 26 кастрычніка, але на наступны дзень вызвалілі.

У Алены ёсць малое дзіця, таму даўжэй за трое сутак яе трымаць за кратамі не могуць.

Чытайце таксама: «Амапавец сказаў ісці ў бус па мужчыне, які ляжаў на падлозе». Актрыса з «Купалы» пра сваё жорсткае затрыманне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула