БЕЛ Ł РУС

Трамп абвясціў пра пачатак вакцынацыі ад кавіду

6.12.2020 / 11:50

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра пачатак вакцынацыі ад COVID-19. Адпаведную заяву ён зрабіў, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў штаце Джорджыя.

Вакцынацыя павінна пачацца на наступным тыдні.

Раней паведамлялася, што кампанія — вытворца вакцыны ад каранавіруса Moderna, а таксама Pfizer падалі ўладам ЗША запыт на экстраннае выкарыстанне прэпарата mRNA-1273 на тэрыторыі краіны. Pfizer паведамляла, што яе вакцына эфектыўная на 95%.

ЗША застаюцца лідарамі па колькасці заражаных каранавірусам. Там заразілася 14 млн 980 тысяч чалавек. Памерлі 287 тысячы.

Лідарамі сярод штатаў з'яўляюцца Тэхас (1,342 млн), Каліфорнія (1,340 млн) і Фларыда (1,049 млн).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула