БЕЛ Ł РУС

У Наваполацку даставілі ў міліцыю больш за 30 удзельнікаў квэста

6.12.2020 / 16:34

Nashaniva.com

Увечары 5 снежня ў сацыяльных сетках абмяркоўвалі інцыдэнт у Наваполацку, дзе ў міліцыю патрапілі больш за 30 чалавек. Гэта былі ўдзельнікі квэста, якія збіраліся каля ракі побач з Калінінскім мостам. Пазней людзей адпусцілі без складання пратаколаў, піша gorod214.

У Наваполацкім ГАУС адзначылі, што паведамленне праваахоўным органам, а ў неабходных выпадках і ўзгадненне з выканаўчымі, дазволіць пазбегнуць наступстваў і непаразумення ў падобных выпадках.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула