БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску памёр былы гендырэктар «Белшыны»

7.12.2020 / 08:33

Nashaniva.com

5 снежня на 72-м годзе жыцця памёр Віктар Аркадзьевіч Мароз — былы генеральны дырэктар бабруйскіх ААТ «Беларусьгуматэхніка» і «Белшына», старшыня гарадской асацыяцыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. Пра гэта паведаміў «Вячэрні Бабруйск».

Віктар Мароз скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут, па размеркаванні трапіў на абароннае прадпрыемства ў Тбілісі. У пачатку 1970-х вярнуўся ў Беларусь і ўладкаваўся працаваць на завод РТІ ў Бабруйску. У 1988-м быў абраны генеральным дырэктарам прадпрыемства, якое пад яго кіраўніцтвам неўзабаве было пераўтворана ў ААТ «Беларусьгуматэхніка».

У 2003 годзе Мароз узначаліў ААТ «Белшына». У 2007 годзе ён зноў вярнуўся на «Беларусьгуматэхніку» — на пасаду памочніка гендырэктара і кіраўніка назіральнай рады. Пасля выхаду на пенсію ў 2010 годзе ўзначаліў гарадскую асацыяцыю прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.

Прычынай смерці Мароза стала захворванне лёгкіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула