БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская рыхтуе навагодні зварот-сюрпрыз да беларусаў

7.12.2020 / 09:06

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская разам са старшым палітычным дарадцам Аляксандрам Дабравольскім і дарадцам па міжнародных пытаннях Франкам Вячоркам дала вялікае інтэрв'ю Tut.by. У ім закранулі пытанні «пераходнага перыяду», праблемы эканомікі, бізнэсу. Спыталі таксама і пра навагодні зварот.

 

Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай

— Святлана, вы ўжо падрыхтавалі навагодні зварот да беларусаў?

Ціханоўская: Я так разумею, гэта ўжо не будзе сюрпрызам (смяецца). Так, прамова будзе падрыхтавана, гэта вельмі адказны момант.

— Гэта будзе нешта арыгінальнае, як у Зяленскага ў мінулым годзе, або традыцыйны зварот у елкі?

Дабравольскі: А вось гэта ўжо будзе сюрпрыз.

— Святлана на фоне Палаца Незалежнасці ў Мінску?

Ціханоўская: Новы год у Мінску — я б вельмі гэтага хацела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула