БЕЛ Ł РУС

«Адзін з самых складаных перыядаў за дзесяцігоддзі» — Лукашэнка ацаніў эканамічныя вынікі года

7.12.2020 / 12:6

Nashaniva.com

БелТА

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па эканоміцы, паведамляе БелТА.

Лукашэнка адзначыў, што можна па-рознаму глядзець на вынікі работы эканомікі ў гэтым годзе. Недацягнула да ўзроўню мінулага года прамысловасць, знізіліся інвестыцыі, на 15% прасеў экспарт.

«Але сёння трэба паглядзець шырэй і разумець, якія надзвычайныя выклікі стаяць і чаго нам удалося пазбегнуць. Гэта вельмі важна для планавання на будучыню. На долю дзеючага ўрада выпаў адзін з самых складаных перыядаў за апошнія дзесяцігоддзі.

Часам сітуацыя мянялася не па месяцах і не па тыднях, а па днях», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У той жа час ён звярнуў увагу, што ключавая задача дасягнута — захавана фінансавая стабільнасць у банкаўскай сферы, на валютным рынку.

«Без пратэрміновак разлічыліся па ўсіх даўгах. І гэта ўдалося забяспечыць на фоне жорсткіх бюджэтных рамак і галоўнага шоку года — каранавіруса. І для гэтага было зроблена ўсё магчымае», — падкрэсліў Лукашэнка.

Таксама ён даручыў ураду і Нацбанку распрацаваць механізм агульнага стрымлівання цэнаў — «па ўсіх кірунках і параметрах».

«А то атрымліваецца, што сялян мы стрымліваем — у асноўным жа гэта пытанне харчавання і адзення, а ўсім астатнім — вольніца», — заявіў ён.

На яго думку, рост цэн на нехарчовыя тавары «так ці інакш уплывае на цэнаўтварэнне ў той жа сельскай гаспадарцы, на прадукты харчавання».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула