БЕЛ Ł РУС

На паляванні ў Баранавіцкім раёне мужчына выпадкова падстрэліў знаёмага

7.12.2020 / 12:32

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося днём 6 снежня. Падчас палявання 52-гадовы мужчына ненаўмысна па сваёй няўважлівасці зрабіў стрэл з паляўнічай стрэльбы.

У выніку ён падстрэліў 68-гадовага знаёмага, які памёр на месцы здарэння, паведамляе СК.

Распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 144 (Прычыненне смерці па неасцярожнасці). 52-гадовы мужчына затрыманы.

СК

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула