БЕЛ Ł РУС

Конкурс фота і відэа «Голая студэнцкая праўда пра сэсію» падоўжаны да 15 чэрвеня

10.06.2009 / 12:02

Анастасія Адамовіч

Конкурс фота- і відэа - матэрыялаў.

Сэсія – час, калі магчымасьці студэнцкага арганізму раскрываюцца на 101%, зьдзіўляючы часам нават самога студэнта. А як ты рыхтуесься да сэсіі? За ноч спрабуеш «запомніць» стос таўшчэзных кніг ці набіваеш руку, майструючы рознага кшталту «шпоркі» ды «бомбы»? А можа, традыцыйна клічаш Халяву?

Распавядзі нам сваю праўду пра сэсію!

Дашлі на электронную пошту zbs.info@gmail.com фота альбо відэа (не болей за 5 хвілін), прысьвечаныя названай тэме, і прымі ўдзел у конкурсе «Голая студэнцкая праўда пра сэсію».

Аўтары самых незвычайных і цікавых прац атрымаюць прызы: MP3‑плэер, флэш‑карту альбо фотаальбом Taschen.

Не тармазі. Дэдлайн 15 чэрвеня!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула