БЕЛ Ł РУС

На Гродзеншчыне знайшлі «тэрарыстычную групу»: ім ставяць у віну спалены дом міліцыянера

8.12.2020 / 13:45

Nashaniva.com

Тэлеканал АНТ сцісла паведаміў пра раскрыццё тэрарыстычнай групы. «У матэрыялах справы фігуруюць падпалы, выбухі, напады», — гаворыцца ў матэрыяле.

Сілавікі лічаць, што група дзейнічала ў Гродзенскай вобласці, на іх рахунку падпал дома міліцыянера (імаверна, у Ваўкавыску) і падпал аўтамабіля (верагодна, у Гродне).

«Удзельнікаў групы затрымалі, падчас вобшуку знойдзены цэлы арсенал зброі, у тым ліку гранаты і выбухоўка», — гаворыцца ў анонсе.

Падрабязнасці абяцаюць у вечаровых навінах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула