БЕЛ Ł РУС

З краіны вышлюць расіянку, якая публікавала «вельмі негатыўныя» каментары пра міліцыю

8.12.2020 / 22:27

Nashaniva.com

З Мінска дэпартуюць 24-гадовую грамадзянку Расіі, якая выкладвала ў сацыяльныя сеткі ролікі з удзелам супрацоўнікаў міліцыі і «вельмі негатыўнымі» каментарамі да іх, паведамляе МУС.

Расіянка, якая прыехала ў Мінск «з мэтай заробку» паўтара гады таму, «актыўна наведвала несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы».

Расіянка знаходзіцца ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, яе прыцягнулі да адказнасці па артыкуле аб правілах мітынгаў.

З краіны дзяўчыну вышлюць пасля таго, як скончыцца тэрмін адміністрацыйнага арышту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула