БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі: 9 снежня — да -9, невялікі снег

9.12.2020 / 7:27

Nashaniva.com

9 снежня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, месцамі невялікі снег, паведамляе Белгідрамет. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер паўднёва-ўсходні, умераны да парывістага. Тэмпература паветра максімальная днём -1..-6°C.

У Мінску чакаецца пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны да парывістага. Тэмпература паветра раніцай -7..-9°C, днём -3..-5°C, увечары -4..-6°C.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула