БЕЛ Ł РУС

Спачатку Эстонія, потым — Бельгія: каляндар зборнай у адборы да ЧС

9.12.2020 / 08:37

Nashaniva.com

Учора стаў вядомы каляндар футбольнай зборнай Беларусі ў адборачных матчах да чэмпіянату свету па футболе-2022.

Беларусь трапіла ў адну групу з Бельгіяй, Уэльсам, Чэхіяй і Эстоніяй. Напрамую на ЧС выходзіць пераможца групы, а каманды, што зоймуць у сваіх групах другія месцы, згуляюць міні-турнір.

Адборачныя матчы стартуюць у канцы сакавіка 2021 года.

Першы матч зборная Беларусі правядзе дома 27 сакавіка супраць Эстоніі. 30 сакавіка гульня з Бельгіяй у гасцях. Потым перапынак да восені.

У пачатку верасня пройдуць адразу тры гульні: 2 верасня ў гасцях з Чэхіяй,

5 верасня дома з Уэльсам (нядзеля, 16:00), 8-га дома з Бельгіяй (21:45).

8 кастрычніка ў гасцях з Эстоніяй, 11 кастрычніка дома з Чэхіяй, 13 лістапада ў гасцях з Уэльсам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула