БЕЛ Ł РУС

Робін-Бобін

6.01.2006 / 17:34

Nashaniva.com

Робін-Бобін-Ненажэра схрумаў міліцыянэра!

Робін-Бобін-Ненажэра

схрумаў міліцыянэра!

Зьеў каня, і сем цялят,

і дванаццаць парасят!

Згрыз палац, і пяць дамоў,

і трынаццаць караблёў,

згамаў кузьню, каваля

і самога караля!

Лёндан зьеў і Лівэрпуль,

выпіў рэчку — буль-буль-буль,

зжэр карову і быка,

рака, жабу і жука!..

Загарні хутчэй старонку,

каб цябе хоць ён ня зьеў!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула