Пасля 15 сутак арышту на волю выйшаў журналіст Ігар Ільяш
Пасля 15 сутак арышту на волю выйшаў журналіст «Белсата» Ігар Ільяш.
Нагадаем, жонку Ігара Ільяша, Кацярыну Андрэеву, затрымалі 15 лістапада за стрым на плошчы Перамен. Ёй выставілі абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
24 лістапада Кацярыну Андрэеву праваабаронцы прызналі палітзняволенай, а 24 лістапада затрымалі самога Ільяша.