БЕЛ Ł РУС

Баскетбалістка Наталля Марчанка падпісала ліст за сумленныя выбары і супраць гвалту

10.12.2020 / 09:26

Nashaniva.com

ФІБА

Вядомая беларуская баскетбалістка Наталля Марчанка падпісала адкрыты ліст свабодных спартсменаў.

Наталля ўваходзіла ў склад зборнай, якая ўзяла бронзу Еўрабаскета-2007, а таксама была прызнана яго найлепшым плэймэйкерам. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне.

На гэты момант подпісы пад Адкрытым зваротам спартсменаў супраць гвалту і за новыя выбары паставілі 1654 чалавекі. Сярод новых падпісантаў — удзельніца дзвюх алімпіяд, пераможца Кубкаў свету і чэмпіянатаў свету канькабежка Анжаліка Кацюга. А таксама сярэбраная прызёрка Алімпіяды ў Барселоне і чэмпіёнка свету ў кіданні кап'я Наталля Шыкаленка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула