БЕЛ Ł РУС

Расія хоча купіць беларускія малаказаводы

25.05.2009 / 11:13

Беларусь гатова разгледзець пытаньне аб продажы Расеі шэрагу малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

Першы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларусі Надзея Каткавец заявіла Інтэрфаксу, што расейскі бок накіраваў сьпіс з 12‑ці беларускіх прадпрыемстваў, на якіх хацеў бы атрымаць долю ва ўласнасьці.

Аднак беларускі бок ня згодны з тым, каб расейцы проста выкупілі акцыі прадпрыемстваў.

«Мы разглядаем магчымасьць, каб расейцы прыходзілі сюды з інвэстыцыямі, усталёўвалі абсталяваньне і выраблялі ў нас прадукцыю»,‑ сказала Надзея Каткавец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула