БЕЛ Ł РУС

Затрымалі мужа БЧБ-нявесты Іны Зайцавай — за вывешаны на доме сцяг

12.12.2020 / 18:26

Nashaniva.com

Іна Зайцава, якая выходзіла на пратэсты ў бел-чырвона-белай сукенцы, паведаміла ў сацсетках, што затрымалі яе мужа Андрэя Зайцава.

Прычына — вывешаны яшчэ тры месяцы таму на іх прыватным доме ў пасёлку Сокал нацыянальны сцяг. Цяпер Андрэй на Акрэсціна, суд у панядзелак.

Іна Зайцава — блогерка і мама дваіх дзяцей. 

Раней яна сама трапляла на суткі ў ізалятар, калі ездзіла ў Гродна падтрымаць рабочых «Гродна Азота». Тады яна атрымала штраф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула