БЕЛ Ł РУС

У Лідзе 17- і 18-гадовы збілі чалавека і пакінулі паміраць на дарозе

13.12.2020 / 13:19

Nashaniva.com

Уначы 12 снежня ў міліцыі звярнуліся медыкі: на дарозе знайшлі цела 41-гадовага мужчыны без прыкмет жыцця з цялеснымі пашкоджаннямі.

Высветлілася, што мужчына ноччу 12 снежня вызваліўся з Цэнтра ізаляцыі правапарушэнняў, дзе адбываў пакаранне за сямейны скандал і ішоў дадому.

Па дарозе ён сустрэў мужчын, якія збілі яго і збеглі.

Злачынства здзейснілі 38-гадовы, а таксама 18-гадовы і 17-гадовы. Яны затрыманыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула