БЕЛ Ł РУС

Жорсткая аварыя ў Дрыбінскім раёне: легкавік сутыкнуўся з аўтобусам, загінуў кіроўца

15.12.2020 / 22:44

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося каля 15:50 на аўтадарозе Барадзенкі — Шчокава ў Дрыбінскім раёне, паведамляе МУС.

44-гадовы кіроўца Mitsubishi Galant не справіўся з кіраваннем і выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам МАЗ.

Абодва транспартныя сродкі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні, легкавы аўтамабіль не падлягае аднаўленню. Мужчына памёр у бальніцы ад атрыманых траўмаў.

Пасажыры і кіроўца аўтобуса не пацярпелі.

Завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула