БЕЛ Ł РУС

Нацыянальнаму сходу вернуць статус спецыяльна запрошанага?

26.05.2009 / 13:32

Nashaniva.com

25 траўня ў Парыжы паліткамісія абмеркавала прадстаўлены дакладчыкам па Беларусі Андрэа Рыгоні матэрыял пра сітуацыю ў краіне.

Паліткамісія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы прагаласавала за вяртанне Нацыянальнаму сходу Беларусі статусу спецыяльна запрошанага.

25 траўня ў Парыжы паліткамісія абмеркавала прадстаўлены дакладчыкам па Беларусі Андрэа Рыгоні матэрыял пра сітуацыю ў краіне. Рыгоні прапанаваў прадставіць Нацсходу статус спецзапрошанага, які дазволіць дэпутатам браць удзел у працы ПАРЕ, перадае РІА «Новости».

Даклад быў прыняты аднагалосна без зменаў.

Канчатковае рашэнне будзе прымацца на чарговай сесіі ПАРЕ напрыканцы чэрвеня.

Нагадаем, статусу спецзапрошанага беларускі парламент быў пазбаўлены у студзені 1997 года, пасьля рэфэрэндуму 1996 года.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула