БЕЛ Ł РУС

У Ракаўскае прадмесце вернуць пах хлеба

17.12.2020 / 8:51

Nashaniva.com

Будынак хлебазавода №1. Фота з сайта planetabelarus.by

На вуліцы Ракаўскай плануюць размясціць міні-пякарню. Пра гэта «Мінск-Навінам» паведамілі ў Мінскхлебпраме.

— У красавіку будзем пачынаць рэканструкцыю будынка былога хлебазавода №1, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. У нас ёсць на вул. Ракаўскай магазін, ён будзе зменены. Хочам зрабіць там міні-пякарню, каб у гэтым раёне зноў лунаў пах хлеба, — удакладніў генеральны дырэктар КУП «Менскхлебпрам» Андрэй Улезла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула