БЕЛ Ł РУС

Пад Віцебскам заўважылі рэдкую туманную вясёлку ФОТА

21.12.2020 / 10:56

Nashaniva.com

Незвычайную туманную вясёлку заўважылі за 22 кіламетры ад Віцебска 20 снежня. Фатаграфіі прыроднай з'явы з'явіліся ў адной з груп УКантакце. Аўтар паведамлення заяўляе, што на кадрах — туманная вясёлка.

Такая вясёлка прадстаўляе сабой шырокую бліскучую белую дугу, абумоўленую праламленнем і рассейваннем святла ў вельмі дробных кропельках вады. Яна з'яўляецца пры асвятленні сонечнымі прамянямі слабога туману, які складаецца з кропелек радыусам каля або менш за 25 мкм.

Зрэшты, ёсць і шанец таго, што на здымках зафіксаваная так званая воблачная вясёлка. Яна ўзнікае, калі групы кропель адлюстроўваюць назад святло ад яркага сонца (або Месяца), які знаходзіцца на супрацьлеглым баку неба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула