БЕЛ Ł РУС

«Перамовы не завершаны». Чарговы раўнд перамоваў па газе пройдзе на гэтым тыдні

22.12.2020 / 09:04

Nashaniva.com

Чарговы раўнд перамоваў па пастаўках расійскага газу ў Беларусь запланаваны на гэтым тыдні, паведаміў журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч ў панядзелак, піша Інтэрфакс.

Па словах міністра, пасля гэтых перамоваў можна будзе «гаварыць аб канкрэтных выніках». Прэс-служба «Газпрама» інфармавала, што 16 снежня ў Санкт-Пецярбургу адбылася сустрэча старшыні праўлення Аляксея Мілера з паслом Беларусі Уладзімірам Сямашкам і міністрам энергетыкі Віктарам Каранкевічам.

«Бакі абмеркавалі ўмовы паставак расійскага газу ў Беларусь і яго транзіту па тэрыторыі Рэспублікі з 1 студзеня 2021 года», - гаварылася ў рэлізе расійскай карпарацыі. У сваю чаргу прэс-служба Мінэнерга Беларусі па выніках перамоў заявіла, што сустрэча прайшла «ў канструктыўным ключы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула