БЕЛ Ł РУС

Еўра сёння падаражэў адразу на чатыры капейкі, даляр — на тры

22.12.2020 / 10:48

Nashaniva.com

На таргах у Мінску даляр вырас больш чым на тры капейкі (+0,0338, +1,33%) да 2,5658 беларускага.

Еўра даражэе на чатыры капейкі (+0,0427, +1,38%) да 3,1363.

Расійскі рубель даражэе на 0,0105 (+0,31%) да 3,4095 за 100 адзінак.

1 студзеня даляр каштаваў 2,0185, еўра — 2,3637. Максімальнага значэння яны дасягнулі 28 жніўня — 2,6631 і 3,1668 адпаведна, потым пачалі танець.

На таргах у мінулую пятніцу даляр апусціўся да мінімуму з канца жніўня — 2,5068.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула