БЕЛ Ł РУС

Магілёўскі гарвыканкам забараніў магілёўцу праводзіць пікет у сваёй кватэры

22.12.2020 / 18:21

Nashaniva.com

14 снежня кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў падаў апавяшчэнне ў гарвыканкам на правядзенне масавага мерапрыемства на сваім балконе спосабам вывешвання бел-чырвона-белага сцяга. Галоўны ідэолаг горада Ала Галушка забараніла Шанцаву такое мерапрыемства, паведамляюць праваабаронцы. Як лічыць гарвыканкам, палітык вырашыў праводзіць пікет у недазволеным для масавых мерапрыемстваў месцы.

Адзінай дзейнай пляцоўкай для правядзення пікетаў, мітынгаў і дэманстрацый у Магілёве з'яўляецца былое футбольнае поле.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула