БЕЛ Ł РУС

Нецвярозы бяспраўнік у Мінску спрабаваў збегчы ад супрацоўнікаў ДАІ

22.12.2020 / 20:24

Nashaniva.com

У сталіцы ноччу 22 снежня каля 00:20 увагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнула Audi, якая рухалася ў двары дома № 10 на вул. Гарадзецкай, паведамілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

Праваахоўнікі вырашылі праверыць фізічны стан кіроўцы легкавіка, але ён ігнараваў патрабаванні аб спыненні. Заехаўшы ў тупіковы праезд, кіроўца і пасажыр Audi выйшлі з транспарту і паспрабавалі ўцячы. У гэты час аўтамабіль адкаціўся назад і ўрэзаўся ў службовую машыну.

Кіроўцу знайшлі дома ў прыяцеля. Вынік медыцынскага агляду паказаў 0,82 праміле. Вядома, што ў 19-гадовага мінчука ніколі не было пасведчання кіроўцы. У дачыненні да яго ў выніку складзеныя чатыры пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула