Сіноптыкі: 24 снежня — дождж, мокры снег
24 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, у многіх раёнах ападкі (дождж, мокры снег), паведамляе Белгідрамет. Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Вецер паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём -1..+5°C, па паўднёвым захадзе + 6..+9°C.
У Мінску пераважна хмарнае надвор'е. Часам ападкі (дождж, мокры снег). На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра раніцай 0..+1°C, днём 0..+2°C, увечары 0..+2°C.