БЕЛ Ł РУС

Сабака Макрона выступіў з навагоднім зваротам. Ён пра дабрыню і адказнасць людзей ВІДЭА

24.12.2020 / 08:44

Nashaniva.com

Фота з фэйсбука Эмануэля Макрона

Першы сабака Францыі звярнуўся да людзей з калядным пасланнем. Ён папрасіў іх забраць дадому ўсіх бяздомных жывёл. А потым усё жыццё любіць іх як раўнапраўных членаў сям'і, піша Бі-бі-сі.

«Я ведаю, пра што кажу», — патлумачыў Нэма, які сам быў бяздомным усяго тры гады таму.

Цяпер ён жыве ў Елісейскім палацы ў сям'і французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона. Пакуль гаспадар лечыцца ад кавіда, а сабака запосціў зварот у яго акаўнты ва ўсіх сацсетках.

Нэма паабяцаў французам узмацненне пакарання за жорсткае абыходжанне з жывёламі і 20 млн еўра на паляпшэнне ўмоў у прытулках.

«Кожны год 100 тысяч жывёл выкідваюць на вуліцу, як калісьці мяне. Хутка Каляды — прытуліце іх!» - заклікала з экрана сівабародая чорная пыса.

«Але, заводзячы хатняга гадаванца, не забывайце аб адказнасці. Ваш гадаванец — частка сям'і. Ён любіць вас больш за ўсіх на свеце. І разлічвае на вас».

Выступ Нэма — нешта сярэдняе паміж лабрадорам і грыфонам — управаджаецца брэхам і пісьмовым перакладам на французскую.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула