БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка назваў Аліева прыкладам палітычнага лідара, які паспяхова вырашае складаныя задачы

24.12.2020 / 09:33

Nashaniva.com

trend.az

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з днём нараджэння, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі ў чацвер.

«Высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць, незвычайная энергія і мудрасць робяць вас яркім прыкладам палітычнага лідара, які паспяхова вырашае самыя складаныя дзяржаўныя задачы», - гаворыцца ў віншаванні.

Нагадаем, што ў лістападзе Аліеў паспяхова выйграў карабахскі канфлікт, прымусіўшы Арменію аддаць некалькі раёнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула