БЕЛ Ł РУС

У Беларусі дазволілі гандляваць бенгальскімі агнямі і хлапушкамі. Забарона была ўведзена на трэці дзень пратэстаў

24.12.2020 / 09:54

Nashaniva.com

У Беларусі часткова знятая забарона на гандаль піратэхнічнымі вырабамі, які быў уведзены ў жніўні. Адпаведная пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Зараз з 24 снежня дазволены гандаль оптам і ў розніцу піратэхнікай бытавога прызначэння I класа небяспекі — бенгальскімі агнямі, хлапушкамі і тартовымі свечкамі (фантанамі халоднага агню).

Акрамя таго, знятая забарона на гандаль піратэхнікай тэхнічнага прызначэння для шэрагу арганізацый, спіс якіх у пастанове.

Забарона была ўведзена 11 жніўня на трэці дзень пратэстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула