БЕЛ Ł РУС

Гродзенцу далі два гады хатняй хіміі за абразу Лукашэнкі

24.12.2020 / 10:14

Nashaniva.com

Фота Надзеі Вішнеўскай

Юрыя Панасюка з Гродна асудзілі на два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову за абразу прэзідэнта. Такое рашэнне вынес суд Ленінскага раёна 23 снежня на закрытым судовым пасяджэнні, паведамляе hrodna.life

Юрыя Панасюка абвінавацілі ў тым, што са жніўня 2019 года па ліпень 2020 ён рабіў УКантакце рэпост фота з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісамі, якія змяшчаюць, па версіі Следчага камітэта, абразу. У матэрыялах справы фігуруе 10 рэпостаў.

У верасні супраць Юрыя распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 КК — Публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яму пагражала да двух гадоў пазбаўлення волі. Юрыя прызналі абмежавана адэкватным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула