Пасол Мезенцаў: Глабальная задача Захада — адарваць Беларусь ад Расіі
Фота Надзеі Бужан
Пра гэта ён заявіў на тэлеканале «БелРос», піша ria.ru.
«Заходнія сталіцы <…> паказваюць гранічна жорсткае стаўленне і даюць неправавыя, хутчэй эмацыйныя, ацэнкі (сітуацыі ў Беларусі), якія становяцца палітычнымі. … Глабальная задача — адрыў Беларусі ад Расіі — не здадзеная ва ўтыль. Яна, можа быць, крыху адкладзеная, але пра яе памятаюць», — заявіў Мезенцаỳ.
Таксама ён мяркуе, што дзеля гэтага Захад вядзе працу па расколе ў беларускім грамадстве.