БЕЛ Ł РУС

АДС узнагародзілі журналістаў вінчэстэрамі

27.05.2009 / 16:12

Nashaniva.com

Гэта тое, што паводле прадстаўнікоў Аб’яднаных дэмакратычных сіл, цяпер «найбольш патрэбна журналістам».

Аб’яднаныя дэмсілы вызначылі двух журналістаў, якія «найбольш аб’ектыўна пісалі пра дзейнасць АДС».

Гэта Генадзь Кесьнер (газэта «Новы час») і Сяргей Пульша (БелаПАН).

Іх узнагародзілі вінчэстэрамі для кампутараў. Гэта тое, што паводле прадстаўнікоў АДС, «найбольш патрэбна журналістам».

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула