БЕЛ Ł РУС

Масква і Мінск узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты ў 2021 годзе. Аднак пытанне падатковага манеўру не вырашана

26.12.2020 / 10:10

Nashaniva.com

Масква і Мінск узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты ў 2021 годзе. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Крыніцы агенцтва паведамілі, што формула разліку цаны на сыравіну і аб'ём паставак застануцца ранейшымі.

— Расійскія пастаўшчыкі дамовіліся з «Белнафтахімам». Умовы застануцца ранейшыя, — распавяла крыніца.

Сярод нявырашаных да канца пытанняў — кампенсацыя Беларусі за «брудную» нафту, а таксама за падатковы манеўр.

Пра тое што цяперашнія ўмовы паставак нафты ў Беларусь хутчэй за ўсё будуць захаваныя і ў наступным годзе заявіў у пятніцу і расійскі пасол Дзмітрый Мезенцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула