БЕЛ Ł РУС

У Гродне пры будаўніцтве дома загінулі два чалавекі

29.12.2020 / 18:33

Nashaniva.com

У Гродне пры будаўніцтве дома загінулі два чалавекі: праводзіцца праверка, паведамляе СК.

Сёння днём паступіла паведамленне аб абвале перакрыцця дома, які будуецца. На месца здарэння неадкладна выехалі ратавальнікі і следча-аператыўная група. Пад завалам знойдзены целы 33-гадовага гаспадара дома і 41-гадовага рабочага аднаго з прадпрыемстваў.

Відавочцы здарэння растлумачылі, што на аб'екце адбывалася заліванне падлогі другога паверха, аднак у нейкі момант перакрыцце абвалілася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула