БЕЛ Ł РУС

На Навальнага завялі крымінальную справу — нібыта скраў у сваёй арганізацыі $5 мільёнаў

29.12.2020 / 21:41

Nashaniva.com

Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва буйным памеры ў дачыненні да палітыка Аляксея Навальнага. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

Па версіі СК Расіі, Навальны патраціў на асабістыя мэты частку з ахвяраванняў для яго фонду і іншых некамерцыйных арганізацый.

Паводле звестак следства, Навальны, з'яўляючыся фактычным кіраўніком названых арганізацый, дзейнічаючы сумесна з іншымі асобамі, выдаткаваў больш за 356 мільёнаў расійскіх рублёў (4,81 мільёна даляраў ЗША) на асабістыя мэты — набыццё асабістай маёмасці, матэрыяльных каштоўнасцяў і аплату выдаткаў (у тым ліку адпачынку за мяжой). Такім чынам, сабраныя ад грамадзян сродкі былі выкрадзеныя.

Сам Навальны, каментуючы паведамленне СК аб завядзенні справы, напісаў у твітары: «Пуцін, падобна, проста б'ецца ў істэрыцы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула