БЕЛ Ł РУС

Навукоўцы ўпершыню выгадавалі трансгеннае патомства ў малпаў

28.05.2009 / 15:12

Nashaniva.com

Атрыманыя трансгенныя малпы могуць стаць адным з найбольш блізкіх чалавеку мадэльных жывёлаў, выкарыстанне якіх дазволіць вывучыць прыроду многіх генетычных захворванняў чалавека.

Навукоўцы ўпершыню здолелі дабіцца перадачы трансгенаў — генаў, штучна ўведзеных у арганізм з дапамогай вірусаў, — ад малпаў іх патомству.

Атрыманыя трансгенныя малпы могуць стаць адным з найбольш блізкіх чалавеку мадэльных жывёлаў, выкарыстанне якіх дазволіць вывучыць прыроду многіх генетычных захворванняў чалавека, паведамляецца ў артыкуле даследнікаў, надрукаваным у часопісе Nature.

Японскія спецыялісты з Цэнтральнага інстытуту эксперыментальных жывёлаў здолелі з дапамогай доследаў дабіцца, каб гены флуарэсцэнтнага бялку, спачатку ўведзеныя ў эмбрыёны малпаў, потым перадаваліся звычайным полавым шляхам. Такія малпы дэманструюць флуарэсцэнцыю некаторых участкаў сваіх канцавінаў пад уздзеяннем ультрафіялетавага абпраменьвання.

Паводле gazeta.ru

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула