БЕЛ Ł РУС

Мінчанка прадала скрынку з келіхамі, але забылася, што там ляжала 13 тысяч даляраў

1.01.2021 / 14:22

Nashaniva.com

У сталічную міліцыю з просьбай дапамагчы вярнуць грошы звярнулася жанчына.

Яна распавяла, што прадала праз адну з гандлёвых інтэрнэт-пляцовак келіхі невядомаму пакупніку. І толькі потым згадала, што ў скрынцы захоўвалася 13 тысяч даляраў, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Міліцыя знайшла пакупніцу. З яе слоў, яна самастойна не вярнула грошы, бо разгубілася.

Грошы ў выніку вярнулі іх уладальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула