БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: Колькасць выпадкаў каранавіруса перавысіла 200 тысяч. За суткі 39% станоўчых тэстаў

4.01.2021 / 14:26

Nashaniva.com

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавана 1869 выпадкаў каранавіруса (учора 1837), а выпісаныя 995 пацыентаў.

Такім чынам, агулам з пачатку пандэміі зафіксавана 201 831 выпадак. Выздаравелі 183 625 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 1461 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 4686 тэстаў (39% тэстаў станоўчыя). За ўвесь час — 4 047 470 тэстаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула