БЕЛ Ł РУС

У Брэсце машына збіла 9-гадовага хлопчыка

28.05.2009 / 21:49

Вучань 3-га класа пераязджаў праезную частку па-за пешаходным пераходам на ровары.

У Брэсце ў выніку наезду легкавога аўтамабіля траўмаваны дзевяцігадовы хлопчык.

Аварыя адбылася на вуліцы Герояў Абароны. 21-гадовы жыхар Камянца, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі-80», учыніў наезд на вучня 3-га класа, які перасякаў праезную частку па-за пешаходным пераходам на веласіпедзе.

Дзіця з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ў Брэсцкую абласную дзіцячую бальніцу.

З пачатку года ў Брэсцкай вобласці адбыліся 34 ДТЗ з удзелам дзяцей. Гэта на сем больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У такіх дарожна-транспартных здарэннях траўмы атрымалі 35 непаўналетніх. За аналагічны перыяд 2008 года ў дарожных аварыях адно дзіця загінула і 28 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула