БЕЛ Ł РУС

Папялушцы – 100 гадоў

28.05.2009 / 23:11

Nashaniva.com

29 мая спаўняецца 100 гадоў самай вядомай на постсавецкай прасторы выканаўцы ролі Папялушкі – Яніне Жэймо. Яна нарадзілася ў 1909 г. у Ваўкавыску.

29 мая спаўняецца 100 гадоў самай вядомай на постсавецкай прасторы выканаўцы ролі Папялушкі – Яніне Жэймо.

Яніна Жэймо нарадзілася ў 1909 г. у Ваўкавыску ў сям’і цыркавых артыстаў. Сама і выступала на цыркавой арэне ад трох гадоў.

Скончыла майстэрню фабрыкі эксцэнтрычнага актора. Выжыла ў блакадным Ленінградзе.

Яніна Жэймо ў кіно дэбютавала ў 1925 г., у фільме з паказальнай назвай «Мішкі супраць Юдзеніча». Усяго знялася ў 30 фільмах.

Але вядомасць прынёс ёй фільм «Папялушка» (1947).

У 1957 г. Яніна Жэймо ўзяла шлюб з польскім рэжысёрам Леонам Жано і з’ехала ў Польшчу. Памерла ў 1987 г. у Варшаве, пахаваная ў Маскве.

У Яніны Жэймо быў рост 148 см, а памер нагі – 31-ты.

Такой маленькай яна і запомнілася дзесяткам мільёнаў гледачоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула