БЕЛ Ł РУС

У Мінску жанчына спрабавала саскочыць з балкона. Ратавальнікі своечасова ўмяшаліся і прадухілілі суіцыд

8.01.2021 / 12:46

Nashaniva.com

Інфармацыя пра чалавека, які вісіць у акне дома на вул. Ясеніна, паступіла раніцай 8 студзеня, распавялі ў МНС.

Ратавальнікі, што прыбылі на месца, высветлілі, што на чацвёртым паверсе на балконе з вонкавага боку стаіць жанчына. Для страхоўкі ад падзення ўсталявалі аўтадрабіны. Далей ратавальнікі пры садзейнічанні знаёмага жанчыны перамясцілі яе ўнутр памяшкання. Пасля агляду медыкамі выратаваную жанчыну даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула