БЕЛ Ł РУС

У Іране забаранілі імпарт вакцын ад COVID-19 з Вялікабрытаніі і ЗША

8.01.2021 / 14:45

Nashaniva.com

Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі забараніў увоз у краіну вакцын ад каранавіруса з Вялікабрытаніі і ЗША, паведамляе агенцтва Fars.

«Увоз амерыканскіх і англійскіх вакцын забаронены. Калі б амерыканцам удалося стварыць вакцыну, не было б такой жудаснай сітуацыі з каранавірусам у ЗША. Я ім не вельмі давяраю. Часам яны хочуць выпрабаваць вакцыну на іншых нацыях», — адзначыў іранскі лідар.

У той жа час Хаменеі дадаў, што калі ў іншых краінах з'явіцца вакцына, якой можна давяраць, то праблем з яе набыццём не будзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула