БЕЛ Ł РУС

Дзве легкавушкі сутыкнуліся на МКАД: непрышпілены пасажыр вылецеў з салона аўто

8.01.2021 / 19:46

Nashaniva.com

Два легкавыя аўтамабілі сутыкнуліся на МКАД, у выніку ДТЗ непрышпілены пасажыр вылецеў з салона аўто, паведамляе ДАІ.

19-гадовы кіроўца аўтамабіля Honda, які ехаў з боку вуліцы Аўэзава ў напрамку вуліцы Машынабудаўнікоў, пры перастраенні не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дарожную агароджу. Ад удару аўтамабіль развярнула, і ён сутыкнуўся з легкавушкай Toyota, якая рухалася ў спадарожным кірунку.

У выніку ДТЗ пацярпеў пасажыр аўтамабіля Honda: ён не быў прышпілены і ў момант удару вылецеў з транспартнага сродку. Маладога чалавека 2001 года нараджэння даставілі ў бальніцу для агляду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула